Белорусский портал в Казахстане

Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў дзявяты раз стала пераможцай Рэспубліканскага аматарскага турніру



Беларускі лідар праявіў сябе закінутай шайбай і двума галявымі перадачамі.

Другі матч фінальнай серыі XI Рэспубліканскага турніру адбыўся ў суботу на малой лядовай пляцоўцы спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна".

У барацьбе за галоўны трафей сышліся каманда прэзідэнта і дружына Мінскай вобласці. Перамогу з лікам 6:2 (1:0, 1:1, 4:1) святкавала каманда Лукашэнкі.

У першым матчы, які адбыўся 7 красавіка ў Маладзечне, прэзідэнцкая лядовая дружына таксама святкавала вікторыю — 12:8.

Каманда Лукашэнкі ў дзявяты раз выйграла Рэспубліканскі турнір. Хакеісты Мінскай вобласці заваявалі срэбра, а бронза дасталася Гомельскай вобласці.

Па выніках турніру былі названыя лепшыя гульцы: варатар — Міхаіл Моцар (Гомельская вобласць), абаронца — Дзяніс Гроць (Мінская вобласць), нападаючы — Генадзь Савілаў (каманда Прэзідэнта Беларусі). Лепшым бамбардзірам стаў Павел Белы, які набраў 20 ачкоў па сістэме "гол + пас" (5 + 15).

Хакейная каманда Лукашэнкі перамагала на турніры ў 2008, 2010-2012, 2014-2017 гадах. Па разе чэмпіёнамі станавіліся хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай абласцей (2013 года).

Мінск, 14 красавіка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/43142
Текущая дата: 19.04.2024