Белорусский портал в Казахстане

Тыдзень лесу стартуе ў Беларусі



Аб гэтм паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Акцыя пройдзе з 14 па 21 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступае Мінлясгас. У гэтым годзе акцыя прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў.

Галоўная мэта мерапрыемства - прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Прыняць удзел у акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы краіны забяспечаць дабравольцаў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Для цяперашняй кампаніі лясгасы краіны падрыхтавалі больш за 17 млн штук пасадачнага матэрыялу, з дапамогай якога будуць створаны новыя лясы на плошчы звыш 3,7 тыс. га.

"Беларусы ахвотна далучаюцца да кампаніі. Многія збіраюцца прыняць удзел у акцыі цэлымі сем`ямі. Таксама мерапрыемства актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх аб`яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых ведамстваў, дэпутацкі корпус і іншыя", - расказалі ў прэс-службе.

Акцыя "Тыдзень лесу" ў гэтым годзе пройдзе 11-ы раз. З кожным годам удзел у мерапрыемстве прымае ўсё большая колькасць беларусаў.

У 2016 годзе акцыю падтрымалі 81 тыс. чалавек, у 2017-м - 82,5 тыс.

14 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/43144
Текущая дата: 22.12.2024