Беларусь можа распачаць рэпрэсіі супраць польскай меншасці. Такое меркаванне 14 лютага выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі.
"Беларускі рэжым, які адносіцца да сваіх грамадзян як да заложнікаў, можа, на жаль, распачаць новыя рэпрэсіі супраць польскай меншасці", — заявіў Сікорскі ў інтэрв`ю інтэрнет-парталу fakt.pl (пераклад сайта Inosmi.ru).
Паводле яго слоў, з усіх еўрапейскіх краін Польшча выдзяляе для Беларусі больш за ўсё сродкаў, і "пасля праведзенай у Варшаве канферэнцыі "Салідарнасць з Беларуссю" гэта будзе працягвацца яшчэ больш актыўна".
"Мы прапаноўвалі Лукашэнку шлях генерала Ярузельскага — гэта значыць дыктатара, які паварочвае сваю краіну да дэмакратыі. Ён абраў шлях Мілошавіча, Бэн Алі ці Наджыбулы", — заявіў Сікорскі.
Ён выказаў надзею, што калі Беларусь пачне рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці, то дзеянні Польшчы "салідарна падтрымаюць і тыя, хто заклікаў да жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі".
Сікорскі выказаўся таксама наконт заяў лідара польскай партыі "Права і справядлівасць" Яраслава Качыньскага, паводле меркавання якога Польшча і Еўрасаюз адхілілі ад выбараў лідара руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, які меў вялікія шансы на добры вынік", і засталіся "на полі бітвы з Уладзімірам Някляевым — лідарам грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", які быў збіты і арыштаваны".
"Чуць нападкі за палітыку ў дачыненні да Беларусі ад Яраслава Качыньскага і Аляксандра Лукашэнкі адначасова — гэта дзіўная сітуацыя, — заявіў Сікорскі. — Ідэя ж, каб Польшча ці Еўропа выбіралі для беларусаў лідара, — гэта якраз тое, у чым нас абвінавачвае Лукашэнка. Нават найболей празаходне настроеныя беларусы не жадалі б падобнага патэрналізму".
Ён адзначыў, што "лукашэнкаўская прапаганда спасылаецца на выказванне Яраслава Качыньскага, якое з`явілася ў Rzeczpospolita, аб тым, што Польшча разам з Германіяй нібыта падтрымлівала аднаго з кандыдатаў. "У сітуацыі, калі Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты, а цяпер знаходзіцца пад дамашнім арыштам і яму пагражае прыгавор па абвінавачваннях рэжыму Лукашэнкі, словы Качыньскага былі вельмі неабдуманымі", — адзначыў польскі міністр.
"Наш водгук быў іншым", — сказаў Сікорскі, нагадаўшы, што ЕС і яго партнёры прапанавалі 87 мільёнаў еўра дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і разам з тым увялі санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі.
БелаПАН
15 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/4485
Текущая дата: 25.11.2024