Белорусский портал в Казахстане

Тэнісісткі Беларусі згуляюць з Аўстраліяй у 1/2 фіналу Кубка Федэрацый



Тэнісісткі зборнай Беларусі ў паўфінале Кубка Федэрацый сустрэнуцца з камандай Аўстраліі на яе пляцоўцы.

Беларускі ў чвэрцьфінальным матчы абыгралі ў Браўншвейгу Германію з сухім лікам 4:0, а аўстралійкі таксама на выездзе адолелі амерыканак - 3:2.

Паўфінальная сустрэча пройдзе 20-21 красавіка ў Аўстраліі.

Зборныя Беларусі і Аўстраліі яшчэ ні разу не сустракаліся ў матчах Кубка Федэрацый.

Другой паўфінальнай парай сталі зборныя Францыі і Румыніі. Французскія тэнісісткі ў 1/4 фіналу перамаглі на выездзе Бельгію - 3:1, а румынкі таксама ў гасцях перамагли чэшскую каманду з лікам 3:2.

Пераможцы паўфіналаў 9-10 лістапада сустрэнуцца ў вырашальным матчы Кубка Федэрацый.

11 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/46833
Текущая дата: 29.03.2024