Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прыме ў гэтым годзе моладзевы ЧС па хакеі ў першым дывізіёне



Беларусь атрымала права прыняць у гэтым годзе моладзевы (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне.

Рашэнне было прынята 24 траўня на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Канкурэнтам Беларусі за права прыняць моладзевы чэмпіянат была Аўстрыя.

Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. У барацьбе за адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён супернікамі моладзевай зборнай Беларусі будуць аднагодкі з Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Латвіі і Нарвегіі.

У 2021 годзе Беларусь сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне сярод нацыянальных зборных.

Звязда, 24 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/48158
Текущая дата: 05.05.2024