Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 жніўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 2004 годзе была заснаваная беларуская Вікіпедыя? Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
У 1654 годзе адбылася бітва пад Шкловам, у якой войска ВКЛ на чале з Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Чаркаскім.
У 1794 Вільня капітулявала перад расійскімі войскамі.
У 1812 годзе адбылася Гарадзечанская бітва – найвялікшая падчас вайны з Напалеонам.
У 2004 годзе была заснаваная беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1893 год: Аляксандар Ружанцоў, беларускі пісьменнік, бібліёграф, вайсковы дзеяч.
1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускай суполкі ў Чыкага.
1956 год: Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
1966 год: Лера Сом, беларуская паэтка, бард

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч Джордж Сорас і Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лапуха. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор`е, працягвалі сеяць жыта, а таксама жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Гаворылі: "Хто на Сілу жыта сее, у таго на хлеб надзея". Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці злодзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.  

Sputnik, 12 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/49198
Текущая дата: 25.04.2024