Белорусский портал в Казахстане

Лёгкаатлеты Еўропы апярэджваюць каманду ЗША пасля першага дня матчу ў Мінску



На мінскім стадыёне "Дынама" завяршыўся першы дзень лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША.

Пасля 18 відаў праграмы спаборніцтваў наперадзе еўрапейскія спартсмены, якія набралі 331 бал. У актыве амерыканцаў 304 заліковыя балы.

Беларускіх балельшчыкаў 9 верасня асабліва парадаваў Максім Недасекаў, які выйграў спаборніцтвы скакуноў у вышыню з лепшым рэзультатам сезона ў свеце 2 м 35 см, заваяваўшы ліцэнзію на выступленне на Алімпіядзе-2020 у Токіа.

10 верасня ў 19.00 спаборніцтвы лепшых лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША прадоўжацца. Спартсменам трэба будзе вызначыць лепшых у 19 відах праграмы. На бегавыя дарожкі і сектары стадыёна ў складзе каманды Еўропы выйдуць дзевяць беларускіх атлетаў.

10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/49699
Текущая дата: 19.04.2024