Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 кастрычніка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 83 дні.

Сёння адзначаецца сусветны дзень пошты. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 кастрычніка

У 1621 годзе войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.
У 1648 годзе войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяло Пінск.
У 1977 годзе паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна.

Хто нарадзіўся 9 кастрычніка

1924 год: Аляксандр Аксёнаў, беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
1932 год: Іван Калеснік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар і дырыжор Каміль Сен-Санс, рускі жывапісец Мікалай Рэрых, а таксама заснавальнік і ўдзельнік гурта "The Beatles" Джон Ленан.

9 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Яна (Іаана) Багаслова. Ён таксама напісаў "Апакаліпсіс" – кнігу, якая завяршае Новы Запавет. Лічыцца, што Ян Багаслоў таксама вучыў людзей пісаць абразы.

У вёсках да гэтага дня заканчвалі сеяць азімыя. У народзе казалі: "Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова". У вёсках пачыналі пасылаць сватоў і гуляць вяселлі.

Назіралі за надвор`ем: калі ў гэты дзень ідзе дождж, на працягу наступных тыдняў будзе дрэннае надвор`е, а калі цёпла і сонечна – дажджлівым будзе пачатак лета.

Sputnik, 9 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/50174
Текущая дата: 20.04.2024