Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан абмеркавалі пашырэнне прамкааперацыі і работу сумесных зборачных вытворчасцей



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве прайшло ў Нур-Султане пад старшынствам першага намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і намесніка прэм`ер-міністра Казахстана Рамана Скляра.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход рэалізацыі дарожнай карты развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Казахстана на 2019-2020 гады, разгледзелі пытанні пашырэння прамысловай кааперацыі і функцыянавання сумесных зборачных вытворчасцей.

Размова ішла і аб перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, навукі і тэхналогій, адукацыі.

Па выніках абмеркаванняў Аляксандр Турчын і Раман Скляр падпісалі пратакол пасяджэння.

9 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/50191
Текущая дата: 29.03.2024