Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску мужчына захоўваў марыхуану і 330 літраў фальсіфікаванай спіртазмяшчальнай вадкасці



У Віцебску ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікамі Першамайскага РАУС у доме 39-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара была выяўлена 31 пластыкавая каністра ёмістасцю па 10 літраў кожная і адна пяцілітровай каністра са спіртазмяшчальнай вадкасцю.

Акрамя гэтага, мужчына захоўваў у сябе некалькі скрынак з алкагольнай прадукцыяй вядомага расійскага вытворцы без беларускіх акцызных марак. Усяго было канфіскавана 30 бутэлек з алкаголем і 330 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці агульным коштам больш за 900 рублёў.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, акрамя алкаголю ў доме мужчыны аператыўнікамі быў знойдзены і канфіскаваны небяспечны наркатычны сродак - высушаная марыхуана вагай 2295 грамаў. У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа за “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”. Правяраецца яго датычнасць да распаўсюджвання наркотыкаў на тэрыторыі горада і вобласці.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/50370
Текущая дата: 03.05.2024