Белорусский портал в Казахстане

Прэс-канферэнцыя да адкрыцця выставы "Шрага Царфін. Рух да святла" пройдзе 5 снежня ў НММ



Для наведвальнікаў выстава адкрыецца 6 снежня і прадоўжыцца да 19 лютага.

Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да адкрыцця выставы "Шрага Царфін. Рух да святла", адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 5 снежня ў 17.00 пры інфармацыйнай падтрымцы БЕЛТА.

000Schraga2019

Выставачны праект арганізаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. Беларускай публіцы ўпершыню прадставяць збор твораў Шрагі Царфіна з калекцыі групы кампаній А-100, набытых у спадкаемнікаў мастака ў 2019 годзе, а таксама творы з прыватных беларускіх і замежных калекцый. 

На выставе пакажуць больш за сорак твораў, якія былі створаны ў розныя гады і адлюстроўваюць самыя разнастайныя грані таленту мастака.

Файбіш-Шрага Царфін - мастак Парыжскай школы, чалавек незвычайнага лёсу, ураджэнец беларускага мястэчка Смілавічы. У сваёй творчасці ён імкнуўся перадаць хвалюючыя яго духоўныя і філасофскія праблемы. Быў выдатным каларыстам, выкарыстоўваў своеасаблівую палітру, знаходзячыся ўвесь час у пошуку выразных сродкаў. Адна з вядучых тэм у яго творчасці - пейзажы Францыі, якая стала для яго другой радзімай. 

Карціны мастака знаходзяцца ў зборах Ротшыльдаў, сям`і Чапліна Хелены Рубінштэйн. Ёсць звесткі, што як паспяховы мастак па тканінах шэраг эскізаў у 1930-я гады выканаў для Како Шанэль, якая пачынала кар`еру.

Экспазіцыя "Шрага Царфін. Рух да святла" размесціцца ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея. 

Для наведвальнікаў выстава адкрыецца 6 снежня і прадоўжыцца да 19 лютага.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by. 

Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра БЕЛТА.

БЕЛТА, 28 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/50717
Текущая дата: 22.01.2020