Белорусский портал в Казахстане

Галоўная задача ўсіх СМІ - адлюстроўваць рэчаіснасць з усімі яе праблемамі, складанасцямі і супярэчнасцямі



Такое меркаванне перад пачаткам семінара "Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку" выказаў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Такія задачы стаяць перад усімі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад іх фармату. 

"Галоўная задача медыя - адлюстраванне таго часу, які мы бачым, з усімі складанасцямі і праблемамі. Пры гэтым удзельнікі медыйнага працэсу павінны разумець, што расказваць трэба і праўдзіва, і так, каб у далейшым паўплываць на змяненне сітуацыі ў лепшы бок", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. 

Ён падкрэсліў, што прэсе неабходна бачыць, як грамадства рэагуе на тыя ці іншыя пасылы.

Яшчэ адна важная задача СМІ - выбудоўванне нармальнага дыялогу інстытутаў улады і грамадства, пастаяннае пашырэнне прасторы такога ўзаемадзеяння. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што ў гэтай рабоце неабходна перш за ўсё арыентавацца на запыты чытача і гледача.

Работа семінара, удзел у якім прымаюць намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкамаў, а таксама эксперты ў сферы камунікацый, мае, перш за ўсё, практычны характар. 

Дзейнасць рэгіянальных мас-медыя была прааналізавана раней. Экспертам і спецыялістам ёсць што абмеркаваць. Будуць дадзены канкрэтныя парады па павышэнні эфектыўнасці работы рэгіянальных СМІ.

БЕЛТА
, 11 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/50883
Текущая дата: 02.05.2024