Белорусский портал в Казахстане

29 мая на пікеце па зборы подпісаў у Гродне пацярпелі двое міліцыянераў



Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале @pressmvd, 29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці.

Сярод затрыманых і гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Дваім міліцыянерам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваныя.

Следчымі распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Звязда, 30 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/53818
Текущая дата: 22.12.2024