43-гадовы Генадзь Шутаў памёр у Ваенным шпіталі ў Мінску. Агнястрэльнае раненне ў галаву мужчына атрымаў 11 жніўня, калі знаходзіўся каля адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.
— З жалем паведамляем, што 19 жніўня памёр грамадзянін Рэспублікі Беларусь Генадзь Шутаў. Нагадаем, што 13 жніўня ён быў пераведзены ў цяжкім стане на лячэнне з Брэсцкай абласной бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў шпіталь Міністэрства абароны. На жаль, вечарам 18 жніўня наступіла рэзкае пагаршэнне стану, і, нягледзячы на ўсе высілкі ўрачоў, выратаваць пацыента не ўдалося, — паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
Звязда, 19 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/55446
Текущая дата: 27.11.2024