Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 лютага 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 330 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 лютага

У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля "Парфен і Аляксандра".
У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.

Хто нарадзіўся 4 лютага

1515 год: Мікалай Радзівіл "Чорны", вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.
1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.
1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
1929 год: Лявон Баразна, беларускі мастак.
1934 год: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.

4 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла.

Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс". Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памерзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай льну.

Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.

Sputnik, 4 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/68255
Текущая дата: 02.05.2024