Белорусский портал в Казахстане

У РНПЦ дзіцячай хірургіі правялі чатыры аперацыі дзецям з рэдкай прыроджанай заганай сэрца



Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Найскладаныя аперацыі па карэкцыі цяжкіх заган сэрца праведзены з удзелам вядомага дзіцячага кардыяхірурга прафесара Афксендыёса Калангоса (Швейцарыя).

Як растлумачыў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, аперацыі праведзены дзецям з анамаліяй Эбштэйна — рэдкай паталогіяй трохстворкавага клапана. Аднаму з маленькіх пацыентаў, у якога анамалія Эбштэйна спалучалася з карыгаванай транспазіцыяй магістральных сасудаў, аперацыя была выканана ўпершыню ў Беларусі.

Звязда, 1 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/71621
Текущая дата: 08.09.2024