Аб гэтым расказаў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці Васіліем Анохіным.
Юрый Шулейка падкрэсліў, што многія пытанні, якія абмяркоўваліся на сустрэчы губернатара з Прэзідэнтам Беларусі, неабходна разгледзець на ўзроўні ўрада, каб замацаваць дадзеныя даручэнні. На сустрэчы бакі закранулі пытанні росту тавараабароту, экспарту, сумесных прадпрыемстваў. Акрамя таго, паводле слоў віцэ-прэм`ера, найбольш перспектыўнымі сферамі супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю з`яўляюцца транзіт, сельская гаспадарка, прадукты харчавання. "Па статыстыцы, асноўным пакупніком практычна ўсіх беларускіх тавараў з`яўляецца Смаленская вобласць. Таму ў рабочым рэжыме нам неабходна абмеркаваць усе пытанні", - адзначыў намеснік прэм`ер-міністра.
Паводле слоў Васілія Анохіна, паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю ўстаноўлены цёплыя і дружалюбныя адносіны, а ўсе значныя праекты маюць падтрымку беларускага кіраўніцтва. "Мы заўсёды адкрыты да супрацоўніцтва, і цяпер у нас ёсць шмат магчымасцей", - сказаў ён.
У прыватнасці, губернатар адзначыў перспектыву стварэння трансгранічнага турыстычнага маршруту. Паводле яго слоў, цяпер назіраецца рост турпатоку, у тым ліку аўтамабільнага турызму. Ужо ў распрацоўцы знаходзіцца план турыстычнага маршруту Масква - Смаленск - Мінск - Брэст. Васілій Анохін прапанаваў распрацаваць майстар-план па ўсёй дарозе з добраўпарадкаваннем усёй турыстычнай інфраструктуры - месцаў адпачынку, заправак і гэтак далей.
Раней губернатар сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, дзе абмяркоўваўся шэраг напрамкаў для далейшага супрацоўніцтва. Адна з прапаноў - стварэнне ў гэтым расійскім рэгіёне сэрвіснага цэнтра МАЗ. Шырокія планы ёсць таксама па развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, якая займае значную долю сумеснага тавараабароту. Акрамя таго, размова ішла аб супрацоўніцтве ў сферы дарожнага будаўніцтва і станкабудаванні.
18 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
18 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/75906
Текущая дата: 22.11.2024