Беларускія ўлады абмяжоўвалі доступ у сусветную сетку падчас палітычнага крызісу, які ахапіў краіну пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы са студэнтамі ў МДЛУ расказаў па якой прычыне ў Беларусі адключалі інтэрнэт у жніўні 2020 года.
Па словах беларускага лідара, гэта рабілася з яго дазволу. Таму што, калі ўзнікаюць праблемы, даводзіцца ўсё ўзважваць.
Прэзідэнт указаў, што тады на чашах шаляў была цэлая краіна, якую было неабходна ўтрымаць.
"Калі гэта паўторыцца, адключым наогул", - цытуе прэзідэнта Telegram-канал "Пул Першага".
Паводле яго слоў, падзеі развіваліся такім чынам, што ў краіне магла пачацца вайна.
"Я разумеў, да чаго мы можам прыйсці. У нас была б вайна больш моцная, чым ва Украіне. У нас бы гэта было, было б больш жорстка", - упэўнен Лукашэнка.
Пры гэтым ён растлумачыў, што асноўнай яго задачай з’яўляецца абарона краіны. Таму кіраўнік дзяржавы і хадзіў з аўтаматам – гэта частка яго паўнамоцтваў.
"Я ведаў, што калі я тады з адпаведнымі людзьмі не выстаю, тут будуць войскі НАТА. Яны ўжо былі зараджаны да гэтага", - лічыць беларускі лідар.
На яго думку, апазіцыя ў выпадку захопу ўлады запрасіла б у краіну войска НАТА.
"Пачалася б вайна, зноў на нашай тэрыторыі. Я гэта ўсё разумеў. Гэта на адной чашы шаляў. Я бачыў, што актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт для гэтага – каб паказаць маршруты, што біць, ламаць", - нагадаў Лукашэнка.
У завяршэнне ён дадаў, што адключыў інтэрнэт, каб замежныя спецслужбы не кіравалі беларускім грамадствам, вось з якой прычыны гэта рабілася.
Мінск, 22 лістапада 2024
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/75936
Текущая дата: 25.11.2024