Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў падпісалі ў Брэсце заяву аб агульным бачанні Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.
Міністры замежных спраў дзвюх краін узгаднілі падыходы па еўразійскай Хартыі і абмеркавалі падчас сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі іншыя пытанні, а таксама падпісалі шэраг дакументаў. У іх ліку — дэкларацыя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі аб павышэнні ролі міжнароднага права і аб кіруючых прынцыпах, якія тычацца кваліфікацыі аднабаковых прымусовых мер у якасці супрацьпраўных, а таксама шляхоў і сродкаў процідзеяння, змякчэння і кампенсавання негатыўных наступстваў такіх мер.
Беларускі і расійскі бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня, а таксама знешнепалітычнай каардынацыі на міжнародных пляцоўках. Як расказалі міністры па выніках пасяджэння, вялікая ўвага была ўдзелена тэматыцы дыпламатычнага суправаджэння інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку падрыхтоўцы намечанага на снежань пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, прымеркаванага да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Звязда, 22 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/75942
Текущая дата: 25.11.2024