Футбаліст «Ювэ Стабіі» Рамана Фларыяні Мусаліні, праўнук італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, забіў свой першы мяч у прафесійнай кар’еры. Відэа распаўсюдзілася ў сацсетцы X.
Мусаліні вызначыўся ў нядзелю, 22 снежня, у матчы 18-га тура італьянскай Серыі B. Аднак увагу прыцягнула не толькі дасягненне іграка, але і рэакцыя балельшчыкаў, якія адзначылі яго гол так званым «рымскім салютам». Відэа з фанатамі, якія паднімаюць правыя рукі ўверх, распаўсюдзілася ў сацсетках і выклікала рэзананс.
У студзені італьянскі суд пастанавіў, што такое прывітанне можна выконваць, напрыклад, на памятных мерапрыемствах. Раней яго выкарыстоўвалі ў Італіі пры Мусаліні, а затым і ў гітлераўскай Германіі.
21-гадовы футбаліст перайшоў у «Юве Стабія» на правах арэнды з «Лацыё». У рымскай камандзе ён выступаў пад прозвішчам бацькі — Фларыяні, аднак у новым клубе абраў матчына — Мусаліні.
Звязда, 23 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/76377
Текущая дата: 25.12.2024