Белорусский портал в Казахстане

Мітрапаліт Станеўскі павіншаваў беларускіх каталікоў з Калядамі



Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Іосіф Станеўскі заклікаў каталікоў трымаць сяброўскую сувязь з Ісусам Хрыстом, каб надарыць усіх, хто побач, надзеяй.

"Мы не выбіраем час, у якім мы нарадзіліся, але напоўніць сэнсам гэты час – у нашых сілах", - заявіў архібіскуп Іосіф Станеўскі ў інтэрв’ю.

Па словах кіраўніка беларускіх каталікоў, кожны год у калядны час хрысціяне ідуць у "духоўную пілігрымку ў Віфлеем, каб там знайсці Дзіцяці Ісуса".

“Сын Божы прыйшоў да людзей, каб зрабіць іх жыццё лепшым і аб’явіць людзям любоў Бога Айца”, - сказаў архібіскуп.

Віншуючы беларускіх каталікоў з Калядамі, ён адзначыў, што Божае Нараджэнне адбываюцца кожны дзень там, дзе ёсць прабачэнне, любоў і згода.

Каталіцкі свет 25 снежня адзначае Нараджэнне Хрыстова. У Беларусі каталікі – другая па колькасці канфесія пасля праваслаўных вернікаў.

Sputnik, 25 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/76413
Текущая дата: 27.12.2024