Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстовага Папа Рымскі Францішак адкрыў Святыя дзверы ў саборы Святога Пятра напярэдадні юбілейнага года хрысціянства, які будзе адзначацца ўвесь 2025 год.
«Мы закліканы дараваць надзею стомленым, у якіх няма сіл працягваць, адзінокім, прыгнечаным горыччу няўдачы, і ўсім тым, у каго разбіта сэрца, каб прынесці надзею ў бясконцыя маркотныя дні зняволеных, у халоднае і змрочнае жыллё беднякоў і ва ўсе тыя месцы, якія апаганеныя вайной і гвалтам. Прынясіце надзею туды, пасейце надзею там. Юбілей ужо пачаўся, каб усе людзі маглі здабыць надзею», — сказаў папа Рымскі Францішак.
Лічыцца, што паломнікі, якія праходзяць праз дзверы, атрымліваюць адпушчэнне грахоў.
Звязда, 25 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/76428
Текущая дата: 27.12.2024