Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 7 сакавіка 2025 года



Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 299 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 сакавіка

У 1795 годзе ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі.
У 1924 годзе прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР.
У 1931 годзе было створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Хто нарадзіўся 7 сакавіка

1872 год: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог.
1953 год: Уладзімір Кожух, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі астраном Джон Гершэль, французскі кампазітар Марыс Равель і савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў

7 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Афанасія і пакутніка Маўрыкія Апамейскага.

Калі да гэтага дня ўжо прыляцелі ластаўкі, вясна будзе ранняя. Ружовы або залацісты світанак прадвяшчае добрае надвор`е. Калі ўдзень смуга, лета будзе халоднае.

Sputnik, 7 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/77353
Текущая дата: 10.03.2025