Сямейную пару іншаземцаў, якія на асабістым аўтамабілі перавозілі буйную партыю асабліва небяспечнага псіхатропу 4-СМС, затрымалі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе МУС.
Адзначаецца, што некалькі месяцаў таму муж і жонка (50 і 51 год) у сябе на радзіме ўладкаваліся на працу ў наркашоп у якасці аптовых наркакур’ераў. Праз некаторы час яны атрымалі заданне вазіць «тавар» у Беларусь. У час чарговай паездкі ў нашу краіну яны былі затрыманы праваахоўнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
У салоне іх аўтамабіля знойдзена і канфіскавана больш за 4 кг асабліва небяспечнага псіхатропу 4-СМС.
У дачыненні да крымінальнага дуэта распачата крымінальная справа. Сужэнцам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Звязда, 7 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/77357
Текущая дата: 10.03.2025