У Маскве прайшла цырымонія ўручэння прызоў па выніках біятлоннага сезона-2024/25 з удзелам беларускіх спартсменаў.
Галоўны прыз за трыумф у агульным заліку Кубка Садружнасці атрымаў наш Антон Смольскі. У мінулым сезоне лідар беларускай каманды атрымаў сем перамог на этапах турніру і другі раз у кар`еры першынстваваў у генеральнай класіфікацыі. Акрамя таго, Антон забраў усе тры малыя прызы за перамогі ў асобных дысцыплінах - спрынце, пасьюце і мас-старце. Таксама малым кубкам за вікторыю ў заліку гонак праследавання была ўзнагароджана Дзінара Смольская.
Нацыянальная каманда Беларусі па біятлоне ўжо выйшла з водпуску і рыхтуецца да новага сезона на базе РЦАП "Раўбічы".
Нацыянальная каманда Беларусі па біятлоне ўжо выйшла з водпуску і рыхтуецца да новага сезона на базе РЦАП "Раўбічы".
Лепшым біятланістам Расіі сезона-2024/25 быў прызнаны Карым Халілі, які заняў першае месца ў рэйтынгу Саюза біятланістаў Расіі. Мацнейшай біятланісткай стала ўладальніца Кубка Садружнасці Вікторыя Сліўко.
Звязда, 15 траўня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/78025
Текущая дата: 02.06.2025