Памеры дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), павялічваюцца з 1 лістапада на 1,1 працэнта, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складае 10 БПМ, або Br4378, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6129,2.
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), - 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8.
Дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесяц) - 50 працэнтаў БПМ, або Br218,9.
Павышаецца таксама штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем`яў. Так, на дзяцей старэйшых за тры гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем`ях (акрамя дзіцяці-інваліда), будуць плаціць Br218,9 (50 працэнтаў БПМ), на дзіця-інваліда, якое старэйшае за тры гады, - Br306,46 (70 працэнтаў БПМ).
Вырасце і штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. З I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў належыць 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8. З III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў - 120 працэнтаў БПМ, або Br525,36.
Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (штомесяц), інфіцыяваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складае 70 працэнтаў БПМ, або Br306,46.
Дапамогі, якія вылічваюцца з БПМ, выплачваюцца на больш як 167 тыс. дзяцей.
29 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
29 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/10/75724
Текущая дата: 22.11.2024