Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 лістапада 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 58 дзён.

Якія падзеі адбыліся 3 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 лістапада

У 1927 годзе адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка у Мінску.
У 1961 годзе быў дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску.
У 1972 годзе ў Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

Хто нарадзіўся 3 лістапада

1882 год: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
1890 год: Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскія скульптар і ювелір Бенвенута Чэліні і кампазітар Вінчэнца Беліні.

3 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іларыёна Вялікага.

У гэты дзень людзі чакалі пахаладання, таму лічылася, што не варта адпраўляцца ў далёкі шлях. Калі на Іларыёна выпадаў снег, у наступным годзе чакалі добрага ўраджаю збожжа. Калі снег у гэты дзень выпаў і не растаў, вясной будзе шмат пралесак.

На бліжэйшы перыяд народны прагноз быў такі: калі дым уздымаецца роўна, надвор`е будзе добрае. Калі на ветках шмат снегу, снегапад будзе яшчэ некалькі дзён. Зорнае неба абяцала добрае, але марознае надвор`е.

Sputnik, 3 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/10/75781
Текущая дата: 23.11.2024