Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам "3а мужнасць і стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны". Цырымонія адбылася на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.
Аддаючы даніну павагі баявому і працоўнаму подзвігу суайчыннікаў у гады вайны, кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў вымпелам "3а мужнасць і стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны" беларускія населеныя пункты, якія найбольш самааддана праявілі сябе ў барацьбе з ворагам.
Узнагароды ўдастоены гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея. Прэзідэнт уручыў адпаведныя ганаровыя граматы прадстаўнікам кіраўніцтва гэтых населеных пунктаў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзнагароджвання вымпелам заслугоўваюць усе гарады і вёскі краіны. І таму адабраць лепшых, асабліва было вельмі складана. "Бо ў кожным населеным пункце, на кожным кавалку беларускай зямлі фашысты сутыкаліся з бязлітасным супраціўленнем. Усюды зямля проста палымнела пад ботам акупантаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў ветэранам і ўсім, хто адбудоўваў краіну, а таксама прадстаўнікам старэйшага пакалення - усім суайчыннікам міру, дабрабыту і шчаслівага жыцця пад небам толькі свабоднай Беларусі. "Я сардэчна віншую ўсіх з надыходзячым вялікім святам. З Днём Перамогі, паважаныя сябры! - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы. - Жывіце спакойна, гадуйце дзяцей. Няхай кожны робіць сваю справу. Нам ад гэтага часу нікуды не дзецца. Таму што час выбраў нас".
Усяго ў Беларусі вымпелам "3а мужнасць і стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны" ўзнагароджаны 36 населеных пунктаў: 27 у адпаведнасці з указам ад 6 кастрычніка 2004 года (у 60-ю гадавіну вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, калі і была заснавана ўзнагарода) і дзевяць - у адпаведнасці з указам ад 2 лютага 2024 года, прынятым у сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкаваннем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.
7 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
7 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/101/73954
Текущая дата: 26.11.2024