Пра гэта праінфармаваў начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, паведамляе прэс-служба НАН Беларусі.
З борта навукова-экспедыцыйнага судна (НЭС) «Акадэмік Трошнікаў» паспяхова праведзена паветраная аперацыя па дастаўцы і эвакуацыі грузаў Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
«Груз Беларускай антарктычнай экспедыцыі дастаўлены на палявую базу БАЭ „Гара Вячэрняя“ і борт НЭС у поўным аб’ёме, без страт і пашкоджанняў. У працэсе грузавой аперацыі супрацоўнікі экспедыцыі прадэманстравалі высокі прафесіяналізм і зладжаную камандную працу», — адзначылі ў НАН Беларусі.
Асабісты склад здаровы. Эвакуацыя персаналу 16-й БАЭ на борт НЭС «Акадэмік Трошнікаў» запланаваная на 8 траўня.
Звязда, 8 тарўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/101/73971
Текущая дата: 26.11.2024