Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў фінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн еўра.
У паўфінале другая ракетка свету адолела прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну, якая займае 4-е месца ў рэйтынгу WTA, — 1:6, 7:5, 7:6 (7:5). У вырашальным паядынку саперніцай беларускі будзе першая ракетка планеты полька Іга Свёнтэк, якая разграміла ў першым паўфінальным матчы амерыканку Мэдысан Кіз (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:1, 6:3. У вырашальным паядынку мінулага мадрыдскага турніру Сабаленка абыграла Свёнтэк.
На шляху да фіналу Сабаленка перамагла таксама польскую тэнісістку Магду Лінет (48), амерыканак Робін Мантгомеры (183) і Даніэль Колінз (15), а таксама расіянку Міру Андрэеву (43).
У паўфінальных сустрэчах мужчынскіх спаборніцтваў амерыканец Тэйлар Фрыц (13) сустрэнецца з расійскім тэнісістам Андрэем Рублёвым (8), а прадстаўнік Канады Фелікс Ожэ-Альясім (35) згуляе з чэхам Іржы Лехечкай (31).
Турнір на адкрытых грунтавых кортах Мадрыда завершыцца 5 траўня.
Звязда, 3 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/104/73907
Текущая дата: 26.11.2024