Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Выплаты матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі ў Беларусі датэрмінова завершаны. Іх атрымалі 8371 чалавек, а менавіта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў, члены сем`яў ваеннаслужачых (партызан, падпольшчыкаў), загінулых у гады вайны.
Выплаты былі на агульную суму больш за Br10,5 млн. У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сумы выплаты значна павялічаны. Так, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны выплацілі ад Br2 тыс. да Br4 тыс.
У Мінпрацы і сацабароны звярнулі ўвагу, што ўручэнне матдапамогі праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Удзел у віншаваннях прынялі прадстаўнікі органаў улады, моладзь, вучні, грамадскія аб`яднанні.
Згодна з пастановай урада перыяд выплаты матэрыяльнай дапамогі ызначаны ў перыяд з 25 красавіка па 4 траўня 2024 года.
3 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
3 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/104/73947
Текущая дата: 26.11.2024