Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 245 дзён.
Якія падзеі адбыліся 30 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце ў далей:
Гістарычныя падзеі 30 красавіка
У 1564 годзе дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае Княства Літоўскае.
У 1945 годзе пачаўся штурм рэйхстага савецкімі войскамі падчас Берлiнскай аперацыi.
Хто нарадзіўся 30 красавіка
1881 год: Янка Журба, беларускі паэт.
1956 год: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак і дацкі кінарэжысёр Ларс фон Трыер.
30 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Зосіма, ігумена Салавецкага. У народзе ён лічыўся заступнікам пчалярства. Адна легенда сцвярджае, што Зосіму разам з іншым святым Саваціем паслаў Бог у Егіпет, каб прывезці адтуль пчол. Паводле іншай, Зосіму выгнаў са сваёй зямлі нейкі цар, і ён прыйшоў на Русь і прынёс туды сваіх пчол.
У гэты дзень часта запрашалі свяшчэнніка, каб ён прачытаў малітву над вуллямі.
З пчоламі таксама звязана шмат народных прыкмет. Напрыклад, калі пчала ляціць на кветкі на дрэве, будзе шмат садавіны. Калі пчала садзіцца на калоссе, з яго атрымаецца добрае насенне. Калі пчол лятае шмат, мёду ў гэтым годзе будзе многа.
Sputnik, 30 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/106/73868
Текущая дата: 26.11.2024