Прэзідэнт НАК Грэцыі Спірас Капралас перадаў алімпійскі агонь прэзідэнту Аргкамітэта «Парыж-2024» Тоні Эстанге, каб той працягнуў сваё падарожжа ў Парыж.
Урачыстая цырымонія перадачы алімпійскага агню прайшла на афінскім стадыёне «Панацінаікас», дзе ў 1896 годзе прайшлі першыя ў сучаснай гісторыі Алімпійскія гульні. Уваход на мерапрыемства быў вольны, і паглядзець на маляўнічае відовішча прыйшлі тысячы чалавек.
Алімпійскі агонь на стадыён «Панацінаікас» прынесла чэмпіёнка па хадзьбе Антыгоні Дрысбіёты, а апошнім факеланосцам стаў капітан нацыянальнай зборнай па пола Яніс Фундуліс разам са сваімі таварышамі па камандзе, якія на Алімпійскіх гульнях у Токіа заваявалі серабро. У ходзе цырымоніі былі ўзняты алімпійскі флаг, а таксама флагі Грэцыі і Францыі, выкананы алімпійскі гімн і гімны дзвюх краін.
Гэтую ноч агонь прабыў ў пасольстве Францыі ў Афінах, а затым з Пірэя адправілася ў Францыю на трохмачтавым ветразніку «Белем» і прыбудзе ў Марсэль 8 мая. Французская эстафета агню працягнецца 68 дзён і завершыцца запальваннем алімпійскага агню на цырымоніі адкрыцця Гульняў, якая адбудзецца 26 ліпеня.
Звязда, 27 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/107/73835
Текущая дата: 26.11.2024