Белорусский портал в Казахстане

У 2023 годзе склад СЭЗ «Мінск» папоўніўся 8 новымі рэзідэнтамі з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый больш як $18 млн.



Аб гэтым расказаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Мінск» Анатоль Бубен.

«Сёння на тэрыторыі СЭЗ "Мінск" працуюць 105 прадпрыемстваў. Асноўныя напрамкі дзейнасці рэзідэнтаў — машынабудаванне, мікраэлектроніка, радыёэлектроніка, металаапрацоўка, фармацэўтычная прамысловасць, дрэваапрацоўка, хімічная прамысловасць, паліграфія і ўпакоўка, вытворчасць кабельнай прадукцыі і інавацыйныя віды сельскагаспадарчай тэхнікі і інш.», — сказаў Анатоль Бубен.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе склад СЭЗ «Мінск» папоўніўся 8 новымі рэзідэнтамі з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый больш як $18 млн, з іх доля замежных інвестыцый складае каля 11 працэнтаў. Рэзідэнтамі дадаткова будзе створана больш за 360 рабочых месцаў.

«У 2024 годзе мы ўжо зарэгістравалі ў якасці рэзідэнтаў чатыры кампаніі. Гэта прадпрыемствы, якія рэалізуюць інвестпраекты па вытворчасці сродкаў санітарна-гігіенічнага прызначэння, зарадных станцый для электрамабіляў, ліста з гарачакачанага рулона, таксама ў Мінскай вобласці будзе пабудаваны завод па вытворчасці металічных труб і механічнай апрацоўцы вырабаў з металу», — паведаміў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Мінск».

Звязда, 26 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/108/73829
Текущая дата: 26.11.2024