Гэты дзень з`яўляецца сто васемнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 248 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 красавіка
У 1387 годзе з’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень).
У 1945 годзе БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.
У 1992 годзе Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.
Хто нарадзіўся 27 красавіка
1930 год: Май Данцыг, педагог, народны мастак Беларусі.
1951 год: Міхась Башлакоў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкая лётчыца Валянціна Грызадубава і амерыканскі мастак і вынаходнік Самуэль Морзэ.
27 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Марціна Спавядальніка.
У народзе верылі, што з гэтага дня пачынаюцца першыя сапраўдныя навальніцы. Назіралі і за жывёльным светам: вароны кідаюць старыя гнёзды і перасяляюцца ў новыя, а лісы выходзяць са сваіх нор. Мусіць, таму гэты дзень у народным календары завецца таксама Марцін Лісагон.
Калі варона крумкае над домам у гэты дзень, лічылася, што яна прарочыць яго жыхарам бяду. Калі ж у хаце хворы, ён нават можа памерці.
Калі пчолы ўжо вылецелі ў поле, вясна будзе цёплая і сонечная.
Sputnik, 27 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/108/73837
Текущая дата: 26.11.2024