Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка, падводзячы вынікі пасяджэння VII УНС.
"Наша веча, Усебеларускі народны сход, не падмяняе дзяржаўныя органы і не ўмешваецца ў іх дзейнасць. Усебеларускі народны сход - вядома ж, палітычны інстытут. Гэта тая пляцоўка, на якой прысутнічаюць усе: ад звычайнага, простага вяскоўца, рабочага за станком да кіраўніка дзяржавы - дзе мы павінны абмяркоўваць галоўныя стратэгічныя пытанні будаўніцтва і арыентаваць наша грамадства, па якім шляху ісці, развівацца. Нельга дапусціць, каб УНС ператварыўся ў бюракратычны апарат. У кампетэнцыі УНС выключна глабальныя пытанні, стратэгія: як будзем жыць далей, як будзем развівацца, на якіх каштоўнасцях будзем выхоўваць дзяцей і будаваць нашы грамадскія адносіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Штодзённыя ж пытанні - будаўніцтва дамоў, рамонт дарог, дахаў, агароджаў і гэтак далей - былі і застануцца ў кампетэнцыі ўсёй вертыкалі органаў улады, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"І мы не будзем на гэта вочы закрываць, вы, дэлегаты, у тым ліку. Але ў любых справах, вялікіх і малых, нам усім неабходна кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі. Вырашаць задачы па-дзяржаўнаму. Не дапускаць кан`юнктурных падыходаў. Мы будзем сапраўдным нацыянальным фронтам. Мы павінны, не гледзячы ні на што, быць вышэйшымі за асабістыя амбіцыі і бягучыя абставіны. Наша задача - абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. Мы павінны захаваць краіну, забяспечыць яе шчаслівую будучыню. Больш гэта ніхто не зробіць за нас. Таму што час выбраў нас!" - рэзюмаваў беларускі лідар.
25 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
25 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/109/73818
Текущая дата: 26.11.2024