Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
У дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Дзмітрый Фомчанка ўсклаў вянок ад пасольства на Міцінскіх могілках каля мемарыяла памяці першых загінулых у выніку буйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі.
"У гэтым годзе спаўняецца 38 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы, яе наступствы закранулі больш за 20 краін, але асноўны ўдар прыпаў на Беларусь. Амаль 70 працэнтаў радыеактыўных ападкаў выпала менавіта на нашу зямлю - пад забруджванне падпала 23 працэнты тэрыторыі Беларусі. Працэс рэабілітацыі стаў важнейшай задачай суверэннай Беларусі. Сёння мы бачым, што колькасць населеных пунктаў з перавышэннем дапушчальных узроўняo радыяцыйных проб зніжаецца. Тут жывуць людзі, ствараюцца сем`і, нараджаюцца дзеці. Разам з тым наперадзе яшчэ шмат работы. Распрацоўваюцца новыя праграмы з акцэнтам на стварэнне прадпрыемстваў і рабочых месцаў у пацярпелых рэгіёнах", - адзначылі ў пасольстве.
Сярод пахаваных на Міцінскіх могілках Масквы - Васіль Ігнаценка, ураджэнец вёскі Спярыжжа Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. У ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года ў ліку першых 14 дзяжурных пажарных з Прыпяці ён тушыў пажар на Чарнобыльскай АЭС. Атрымаўшы вялікую дозу апрамянення, Васіль Ігнаценка 27 красавіка быў эвакуяваны ў Маскву для лячэння. Аднак праведзеная аперацыя па перасадцы касцявога мозгу вынікаў не дала - ён памёр 13 мая 1986 года ад вострай прамянёвай хваробы.
"Да ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы было прыцягнута каля 800 тыс. грамадзян Савецкага Саюза. Калі б не мужнасць, вернасць абавязку і самаадданасць гэтых людзей, наступствы гэтай трагедыі былі б значна больш разбуральныя і маштабныя. Подзвіг герояў, якія аддалі жыццё за бяспечную будучыню Зямлі, мы ніколі не забудзем", - падкрэслілі ў пасольстве Беларусі.
26 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
26 красавіка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/109/73843
Текущая дата: 26.11.2024