Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт падкрэсліў: «Усе гэтыя гады, забяспечваючы абарону вышэйшых службовых асоб дзяржавы, суправаджаючы падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў, афіцыйных візітаў прадстаўнічых замежных дэлегацый, вы заўсёды дэманстравалі бездакорную зладжанасць у працы і вернасць прысязе, былі ўзорам гонару і мужнасці».
«Дзякую вам за выключны прафесіяналізм і здольнасць аператыўна выконваць задачы любой складанасці, кіруючыся прынцыпамі сапраўднай адданасці абавязку, Айчыне і беларускаму народу. Перакананы ў вашай гатоўнасці і надалей з годнасцю і гонарам выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, своечасова і эфектыўна адказваць на выклікі часу ў імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Віншаванне кіраўніка дзяржавы калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны!
Віншую вас з 30-годдзем з дня ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Усе гэтыя гады, забяспечваючы абарону вышэйшых службовых асоб дзяржавы, суправаджаючы падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў, афіцыйных візітаў прадстаўнічых замежных дэлегацый, вы заўсёды дэманстравалі бездакорную зладжанасць у працы і вернасць прысязе, былі ўзорам гонару і мужнасці.
Дзякую вам за выключны прафесіяналізм і здольнасць аператыўна выконваць задачы любой складанасці, кіруючыся прынцыпамі сапраўднай адданасці абавязку, Айчыне і беларускаму народу.
Перакананы ў вашай гатоўнасці і надалей з годнасцю і гонарам выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, своечасова і эфектыўна адказваць на выклікі часу ў імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі.
Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Аляксандр Лукашэнка,
25 кастрычніка 2024 года.
Звязда, 25 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/11/75662
Текущая дата: 23.11.2024