Навукоўцы са Службы аховы рыбнай гаспадаркі і дзікай прыроды ЗША паспяхова кланавалі двух чарнаногіх тхароў. Ужытая імі тэхналогія дае надзею на адраджэнне знікаючых відаў.
У працэсе кланавання клеткі з ДНК донара ўводзіліся ў яйкаклетку. Навукоўцы выкарыстоўвалі ўзоры тканін, узятыя ў 1988 годзе ў тхара па мянушцы Уіл. Увесь гэты час яны захоўваліся ў замарожаным стане.
Чарнаногія тхары — від, які знаходзіцца пад пагрозай. У ХХ стагоддзі папуляцыю амаль цалкам вынішчылі. У 1970-х гадах яе нават абвясцілі вымерлай. Але праз 10 гадоў хатняя сабака прыцягнула гаспадарам мёртвага чорнага тхара. Навукоўцы правялі новае даследаванне і выявілі сем асобін, якія выжылі.
Цяперашняя папуляцыя чарнаногіх тхароў ў прыродзе складае каля 300 асобін. Усе яны паходзяць ад семярых "родапачынальнікаў". Нізкая генетычная разнастайнасць і інбрындынг могуць знізіць здольнасць віду да размнажэння і выжывання ў дзікай прыродзе.
У перспектыве навукоўцы плануюць вывесці нашчадства ад Норына і Антоніі. Але пакуль яны назіраюць за дзіцянятамі, каб пераканацца, што яны здаровыя і развіваюцца ў адпаведнасці з нормай, паведамляе The Daily Mail.
Раней паведамлялася, што ў Кітаі паспяхова кланавалі тыбецкіх коз. Такім чынам спецыялісты хочуць прадухіліць звод пароды.
Звязда, 19 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/111/73766
Текущая дата: 26.11.2024