Белорусский портал в Казахстане

Беларускія мытнікі ўстанавілі злачынную схему ўвозу і продажу ў ЕАЭС 16 літоўскіх аўтамабіляў



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У злачыннай групе, якая дзейнічала па папярэдняй змове, задзейнічаны грамадзяне Літвы, Расіі, Беларусі. Увогуле яны рэалізавалі 16 легкавых аўто, увезеных на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза па працэдуры часовага ўвозу і з абавязацельствам іх вывазу.

«Дзяржаўныя нумарныя знакі і падробленыя пасведчанні аб расійскай рэгістрацыі злачынцы заказвалі праз інтэрнэт у расійскага „імпарцёра“. Пасля ўстанаўлівалі іх на аўтамабілі, якія ўжо часова ўвезены з Літвы, як афіцыйна заяўлялі пры перамяшчэнні цераз беларуска-літоўскую мяжу. Наступным крокам быў продаж іх у Беларусі на парадак танней аналагічных мадэляў. Аўто рэалізаваны, а значыць, цяперашнія ўладальнікі, якія павяліся на заніжаны кошт, застануцца без грашовых і транспартных сродкаў», — адзначылі ў ДМК.

Аўтамабілі, якія ўжо былі ва ўласнасці ў новых уладальнікаў і знаходзіліся на тэрыторыі ўсёй краіны, «вылічылі» беларускія мытнікі падчас аператыўных мерапрыемстваў. Урон, нанесены бюджэту ЕАЭС, перасягнуў Br620 тыс. Асобныя ўдзельнікі злачыннай групы даюць прызнальныя паказанні, праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні. Цяпер грамадзянам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.

Гэта прадугледжана ч.2 арт.231 КК, па якой Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і ўзбуджана крымінальная справа.

Звязда, 17 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/113/73724
Текущая дата: 26.11.2024