Бразілія лічыць магчымым выкарыстанне мясцовых валют для гандлю ўнутры БРІКС, паведамляе міністр фінансаў краіны Фернанду Аддад.
«Ёсць шмат дыскусій у БРІКС як наконт выкарыстання альтэрнатыўных фінансавых інструментаў для развіцця гандлю паміж краінамі БРІКС, так і гандлю БРІКС з трэцімі краінамі. Цяпер больш за ўсё ўвагі прыцягвае магчымасць гандлю ў мясцовых валютах. На маю думку, гэта тое, што можна выкарыстоўваць у кароткатэрміновай перспектыве для развіцця рэгіянальнага гандлю», — паведаміў Фернанду Аддад на вясновай канферэнцыі Міжнароднага валютнага фонд (МВФ) і Сусветнага банка.
Аддад дадаў: Бразілія цяпер актыўна вывучае такую магчымасць, але гэта пытанне — «даволі няпростае» і патрабуе больш абмеркаванняў.
Звязда, 18 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/113/73749
Текущая дата: 26.11.2024