Кірмаш вакансій для моладзі пройдзе 23 красавіка ў Магілёве, паведамляе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У кірмашы прымуць удзел каля 40 арганізацый, у тым ліку «Магілёўаблаўтатранс», «МагілёўАтракцыёны», «Еўрагандаль», «Задняпроўе», ДСТ № 3, ЖРЭУ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва, БелАЗ, Магілёўская фабрыка марожанага.
Маладыя людзі змогуць азнаёміцца з актуальнымі вакансіямі для далейшага працаўладкавання ў вольны ад вучобы час, задаць пытанні. Мерапрыемства адбудзецца з 12.00 да 16.00 у фае МДУ імя А.А.Куляшова па адрасе: вул. Касманаўтаў, 1.
Звязда, 17 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/114/73719
Текущая дата: 26.11.2024