Гэты дзень з`яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 265 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 красавіка
У 1762 годзе Шклоў атрымаў герб.
Хто нарадзіўся 10 красавіка
1944 год: Аляксандр Абрамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі паэт Джордж Вільям Расел і англійская актрыса Дэйзі Рыдлі.
10 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іларыёна Новага.
Каля 10 красавіка пачынае квітнець падбел. Па народных вераваннях, яго жоўтыя кветкі саграваюць зямлю.
Дождж у гэты дзень прадвяшчае ўраджайны год. Калі сарокі сядзяць на верхавінах дрэў, хутка пацяплее.
Sputnik, 10 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/116/73656
Текущая дата: 26.11.2024