У планах бакоў – распрацоўка падручніка для падрыхтоўкі трэнераў па бадмінтоне і ўключэнне гэтага віду спорту ў праграму Спартакіяды СД для дзяцей і юнакоў.
Падпісаны дагавор аб заснаванні Асацыяцыі федэрацый бадмінтона Беларусі і Расіі, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай федэрацыі бадмінтона Расіі (НФБР).
Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт Нацыянальнай федэрацыі бадмінтона Расіі Андрэй Антропаў і старшыня Беларускай федэрацыі бадмінтона Дзмітрый Адзярыха.
Як паведамілі ў прэс-службе НФБР, мэтай асацыяцыі з’яўляецца абмен і распаўсюджванне паспяховай практыки па развіцці бадмінтона як віду спорту.
Бакі абмеркавалі пытанні сумеснай распрацоўкі падручніка для падрыхтоўкі трэнераў па бадмінтоне.
Яны таксама закранулі тэмы ўключэння бадмінтона ў праграму Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнакоў, пытанні прыцягнення спецыялістаў сферы фізічнай культуры і спорту да развіцця гэтага віду спорту.
Адзначаецца, што рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі прынята ў год 25-годдзя стварэння Саюзнай дзяржавы і 25-годдзя Нацыянальнай федэрацыі бадмінтона Расіі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/12/76204
Текущая дата: 27.12.2024