Беларускія ўлады прыкладаюць намаганні па нарошчванні валютных рэзерваў, каб падтрымліваць стабільную работу фінансавай сістэмы рэспублікі.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка бягучага года склалі 8 352,5 мільёна долараў, такія звесткі прыводзіць Нацбанк.
Месяцам раней золатавалютныя рэзервы рэспублікі складалі 8218,6 мільёна даляраў. Такім чынам, рэгулятар здолеў за месяц павялічыць рэзервы на 133, 9 мільёна даляраў.
Золатавалютныя рэзервы рэспублікі растуць другі месяц запар. У гэтым годзе яны скарачаліся толькі ў студзені. Тады рэзервы складалі 8093,5 мільёна даляраў.
Прэс-служба рэгулятара на працягу апошніх гадоў не публікуе даныя аб структуры міжнародных рэзервовых актываў і не тлумачыць, чаму яны скарачаюцца або павялічваюцца.
Сёлета ўлады рэспублікі паставілі перад сабой задачу, каб на канец года рэзервы складалі не менш як 6 мільярдаў долараў.
У мінулым годзе мэтавы паказчык быў такім жа, а ў снежні 2023 года ЗВР Беларусі знаходзіліся ў межах 8 127,4 мільёна долараў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/122/73537
Текущая дата: 26.11.2024