Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 271 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень інтэрнэту. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 красавіка
У 1488 годзе права гандляваць без аплаты мытнага збору, г.з. каралеўскі "бязмытны ліст", было нададзена Магілёву.
Хто нарадзіўся 4 красавіка
1557 год: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага.
1908 год: Васіль Дзяменцьеў, географ і ландшафтазнавец, адзін з заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства БССР.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Майн Рыд і савецкі кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі.
4 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васілія. У народзе гэты дзень называюць Васіль Цёплы або Васіль Сонечнік.
Да 4 красавіка ўжо прыкметна цяплела, сонейка з`яўлялася ўсё часцей. Па надвор`і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе ўраджай у гэтым годзе. Убачыць на зямлі павуцінне лічылася дрэнным знакам.
Sputnik, 4 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/124/73502
Текущая дата: 26.11.2024