Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 278 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 сакавіка

У 1926 годзе ў Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета "Orka" (выходзіла да 1937).

Хто нарадзіўся 28 сакавіка

1934 год: Кастусь Цвірка, беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.
1940 год: Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнавец і паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Максім Горкі і амерыканская актрыса Джулія Стайлз.

28 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Аляксандра.

У Аляксандраў дзень прынята было хадзіць у лес, дзякаваць яму за мінулагоднія і будучыя дары – ягады і грыбы – і прасіць прабачэнне за шкоду.

Калі ў гэты дзень птушкі купаюцца, будзе цяпло. Калі на 28 сакавіка прыпадае маладзік, жыта ў гэтым годзе рана паспее.

Sputnik Беларусь, 28 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/129/73407
Текущая дата: 27.11.2024