Белорусский портал в Казахстане

Сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў Br2313, 9



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў верасні 2024 года склала Br2313,9, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Найбольшая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br 3058,3. У Мінскай вобласці яна склала Br2367, Гомельскай-Br2095,1, Гродзенскай — Br2067,9, Брэсцкай — Br2063,6, Віцебскай — Br1963,9, Магілёўскай — Br1949, 8.

Па відах эканамічнай дзейнасці найвысокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5474,3, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3312, 4. Далей — прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць з сярэднім заробкам Br2894, 3,будаўніцтва — Br2822, 8, прамысловасць — Br2570, 3, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2302,2.

Звязда, 24 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/13/75669
Текущая дата: 23.11.2024