Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,7 млн.
У паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая займае 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў двух сэтах брытанку Кэці Бултэр, у якой 30-я пазіцыя, — 7:5, 6:1. У чвэрцьфінале Азаранка будзе сапернічаць з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (68-ы нумар рэйтынга WTA). Учора яна атрымала перамогу над украінскай тэнісісткай Ангелінай Калінінай (36), якая ў 1/16 фіналу выбіла з турніру другую ракетку планеты Арыну Сабаленку.
Вікторыя Азаранка ў 1/32 фіналу перамагла ў трохсэтавым паядынку амерыканку Пэйтан Сцірнс (67) — 7:5, 3:6, 6:4, а затым абгуляла сёмую ракетку свету кітаянку Сіньвэнь Жан — 6:4, 7:5. Вікторыя Азаранка з’яўляецца трохразовай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў (2009, 2011, 2016).

Цяперашні турнір на адкрытых кортах Маямі завершыцца 31 сакавіка.
Звязда, 26 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/131/73355
Текущая дата: 27.11.2024