Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея абмеркавалі рэалізацыю дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяона Аёна Эсона Ангуэ адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях выканання мерапрыемстваў дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў 2024-2026 гадах. 

У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў абедзвюх дзяржаў, дзелавых колаў. Бакі падрабязна абмеркавалі ход работы над сумеснымі праектамі, прадугледжанымі дарожнай картай развіцця супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя, паставак тэхнікі і адукацыі.

Пацверджана ўзаемная нацэленасць на больш хуткую рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі ў Экватарыяльную Гвінею ў снежні 2023 года.

22 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/136/73284
Текущая дата: 27.11.2024